Отзывы Контакты 👤 Войти

Белорусский государственный университет культуры и искусств

🏢 Бизнес 🌍 Россия

У пачатку XXI стагоддзя Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры
і мастацтваў заняў пачэснае месца сярод ВНУ краіны. Ён — адзін з
арганізатараў і ўдзельнікаў буйнейшых міжнародных і рэспубліканскіх
свят, форумаў, фестываляў, конкурсаў. Змест дзейнасці ўстановы мае
дакладна акрэсленую нацыянальную накіраванасць. Тут вядзецца не
толькі падрыхтоўка нацыянальнай інтэлігенцыі — спецыялістаў у
галіне культуры і мастацтва, але і ажыццяўляюцца вывучэнне,
захаванне, трансляцыя, прапаганда, творчае пераасэнсаванне
культурнай спадчыны беларускага народа. Будучых спецыялістаў вучаць
беражліваму стаўленню да нацыянальнага мастацтва. За перыяд
існавання больш за 25 000 маладых людзей атрымалі дыпломы
універсітэта. Высокапрафесійны выкладчыцкі склад дае магчымасць
Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту культуры і мастацтваў
рыхтаваць спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі, якія спалучаюць
глыбокія спецыяльныя веды з грунтоўнай гуманітарнай падрыхтоўкай. У
навучальны працэс укараняюцца сучасныя вучэбныя планы і праграмы,
інфармацыйныя тэхналогіі і метады навучання. Беларускі дзяржаўны
універсітэт культуры і мастацтваў мае высокі рэйтынг сярод
універсітэтаў Беларусі дзякуючы якаснай навуковай рабоце і
інавацыйнай вучэбнай дзейнасці, шырокамаштабнай мастацкай
творчасці.

4.0
★★★★☆
1 отзывов

Отзывы сотрудников (1)

← Вернуться к списку отзывов